Агра-Культурны Фэст-2017: праграма

Запрашаем 9 верасня ў Галерэю Ў (пр. Незалежнасці, 37а).

Галоўная мэта Фэста — аб’яднаць сучаснае мастацтва і сельскую гаспадарку, паказаць гараджанам, як дасягнуць гармоніі з прыродай у горадзе. Галоўныя тэмы Фэста ў гэтым годзе — біаразнастайнасць і гарадское фермерства. Вас чакаюць экскурсія па выставе, эка-майстэрні для дзяцей, міні-маркет фермерскіх прадуктаў, лекцыі і дыскусіі.

Падрабязная праграма:

13:00 — Адкрыццё Агра-Культурнага Фэста. Прэс-канферэнцыя для журналістаў.

13.30 — Экскурсія па выставе “Астравец культуры”. Правядзе мастацтвазнаўца Сафія Садоўская.

14:00 — Гарадскія сады і агароды: ці можна вырошчваць самастойна ежу ў горадзе? Дыскусія і абмен досведам з удзелам навукоўцаў і практыкаў.

Гарадское фермерства — гэта модна. Эксперты распавядуць, ці бяспечна спажываць садавіну і гародніну, якая расце ў горадзе. Практычныя саветы экспертаў і досвед гарадзкіх агароднікаў з Мінска, Барысава ды іншых гарадоў. Далучайцеся да дыскусіі, падзяліцеся ўласным досведам! Мадэратар – Лана Семенас.

15:00 — Біяразнастайнасць ежы: падножны корм для гурманаў. Ядомыя дзікія расліны. Дэгустацыя салаты з дзікіх раслін.

Таццяна Дубкова, гаспадыня эка-сядзібы, распавядзе, якія дзікія расліны можна есці з карысцю для сябе і без шкоды для прыроды. Кожны зможа пакаштаваць смачную салату з “пустазелля” і кветак. У дадатак – рэцэпты для хатняга прыгатавання.

15:30 — Сарты яблык народнай селекцыі і старадаўнія сады ў Беларусі. Новыя сарты беларускай селекцыі. Дэгустацыя старадаўніх і новых сартоў садавіны.

Свята яблык! Гаспадыня пермакультурнай сядзібы Юлія Вінакурава-Лабунская і прадстаўнік РУП “Інстытут пладаводства” раскажуць пра сарты-спадчыну і самыя новыя сарты яблык ды іншай садавіны. Падчас дэгустацыі можна будзе пакаштаваць садавіну, яблычны сыр, варэнне, джэм, выбраць свой любімы сорт і даведацца, дзе яго набыць.

16.30 — Прэзентацыя каталога “EVAa project”: мастацтва і экалогія — гісторыя мутуалістычных стасункаў.

З 2012 года грамадскае аб’яднанне «Экадом», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», экалагічная ўстанова «Агра-Эка-Культура» сумесна ладзяць пленэры, выставы і фестывалі. EVAa project аб’ядноўвае ўсе гэтыя актыўнасці. У гэтым годзе быў надрукаваны каталог праекта 2012-1016 года,бачыць як мяняліся ідэі, выставы, з якімі працавалі мастакі і эколагі.

17.00 — Канцэрт группы Klaxons Brass.

З 14.00 да 17.00 будзе працаваць пазнавальна-творчая пляцоўка для дзетак ад Эка-майстэрань. На працягу ўсяго фэста працуе Міні-кірмаш: продаж арганічных і фермерскіх прадуктаў, натуральнай касметыкі; абмен насеннем і саджанцамі.

Добавить в социальные сети:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Google Buzz

Добавить комментарий

Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.