«Астравец культуры»: у Мінску адкрываецца выставачны праект пра іншую будучыню беларускай АЭС

З 23 жніўня па 9 верасня ў Мінску пройдзе выстава «Астравец культуры», на якой мастакі, эколагі, архітэктары прадставяць сваё бачанне далейшага лёсу недабудаванай беларускай АЭС у Астраўцы. Адкрыццё выставы адбудзецца 23 жніўня (серада) у 19.00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37А).

Палоска сіняга неба, палоска залатога поля — дарога ў Астравец. Яна перарываецца грацыёзнымі выгібамі градзірняў АЭС, якія падпарадкоўваюць погляд гледача — прыцягваюць і палохаюць. Надзеленая трывожнымі сэнсамі і нябачнымі небяспекамі станцыя разам з радыяцыяй спараджае страх і першабытнае захапленне.

У гэтым годзе мастакі, архітэктары і эколагі вырашылі прысвоіць яе цела і стварыць магчымасць іншай будучыні. «Астравец культуры» — гэта станцыя навукі, мастацтва і экалогіі, якая адкрылася на месцы недабудаванай АЭС. Новыя сэнсы ўваходзяць у прасторы рэактараў, бетонных труб і басейнаў. Адзін рэактар ​​ператвараецца ў музей сучаснага мастацтва, іншы — ў планетарый і цэнтр навукі, у сакральных трубах градзірняў жыве драйв рэйву і гармонія класічнай музыкі, энергія сонца, ветру і чалавечага руху ідзе па правадах. Цэнтр устойлівага жыцця прапануе людзям магчымасць стварэння арганічных ферм, а дамы паблізу станцыі становяцца элітным экалагічным жыллём. Чыгуначны шлях Мінск-Астравец- Вільнюс даставіць вас за гадзіну з двух сталіц у новы цэнтр культурнага жыцця. Актывісты стварылі праект альтэрнатывы, у які вераць і хочуць паказаць — іншая будучыня магчыма.

Арганізатары: грамадскае аб’яднанне «Экадом», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», экалагічная ўстанова «Агра-Эка- Культура». Выстава завершыцца 9 верасня традыцыйным агра-культурным фэстам.

Мастакі і актывісты, якія ўдзельнічаюць у выставе і ствараюць»іншую будучыню»: Bazinato, Ганна Воўк (BY/CZ), Анастасія Дарафеева, Алег Іўчанка (RU), Вераніка Івашкевіч, Настасся Казленок, Валянціна Кісялёва, Уладзімір Кунц (BY/RU), Сафія Садоўская , Лана Семенас, Ірына Сухій, Max Tref (BY/CZ), Вікторыя Харытонава, Ганна Чыстасердава, Сяргей Шабохін, Міла Шыдлоўская, Марта Шчарбакова.

Адкрыццё выставы: 23.08 у 19.00, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр.Незалежнасці 37А), уваход вольны.

Кошта квітка на ўваход на выставу — 2 р.

astravets_kultury_a

Добавить в социальные сети:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Google Buzz

Добавить комментарий

Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.