Брашура «Экаберажлівасць пачынаецца дома»

Дарагія чытачы, брашура, якую мы прэзентуем вам, — вынік праекта «Прасоўванне найлепшых практык паўночных краін у галіне энергаэфектыўнасці на Беларусі», падтрыманага Саветам міністраў Паўночных краін у Літве, Амбасадай Каралеўства Нарвегіі ў Украіне, Амбасадай Даніі ў Маскве ў супрацоўніцтве з Амбасадай Фінляндыі і Амбасадай Швецыі ў Беларусі. З беларускага боку партнёрамі праекта сталі Асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» і культурна-экалагічная ўстанова «Эка-Майстэрні».

Гэта брашура састаўлена на аснове дапаможніка «Klimatsmart i hemmet», выдадзенага ў Стакгольме ў 2009 годзе, і менавіта багаты досвед паўночных краін у арганізацыі ладу жыцця мясцовых супольнасцяў у галіне энергаэфектыўнасці стаў падставай для арганізацыі работы школьных каманд — экамайстэрняў у розных рэгіёнах Беларусі.

Удзельнікі каманд — дзеці разам з дарослымі — карыстаючыся зместам брашуры, крочылі шляхам «кліматычнага падарожжа» па сваім доме, праводзілі энергетычны маніторынг і цягам назіранняў і сумесных дыскусій вылучалі найбольш эфектыўныя энэргетычныя рашэнні для хатняй і школьнай гаспадаркі.

Карыстацца брашурай можна як усупольнасці, так і паасобку. У школе, дома ці на працы — брашура стане добрым дапаможнікам і крыніцай парад па энергаэфектыўнасці, калі вы вырашыце наладзіць свой уласны ўстойлівы лад жыцця.

Шмат беларускіх мясцовых супольнасцяў далучыліся да выкліку клімату, які кінуў Стакгольм! Цяпер чарга за вамі, дарагія чытачы, скарыстацца каштоўным досведам ды ўключыцца ў «кліматычнае падарожжа»!

Спампаваць брашуру можна па спасылцы, альбо прагледзець ніжэй:

 

Добавить в социальные сети:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Google Buzz

Добавить комментарий

Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.