Да сезона санак у Котаўцы ўсталявалі пад’ёмнік на горку

У суботу, нягледзячы на казусы надвор’я, мясцовыя жыхары Сельгаспасёлка талакой зрабілі канатныя парэнчы для пад’ёма на горку ў скверы Котаўка.

«Ускочылі ў апошні вагон», – ацэньваюць вынікі сумеснай працы мясцовыя, відавочна ўсцешаныя, што паспелі да снегу і маразоў – сезону катання з горкі.

Горка ў скверы Котаўка, бадай, вядома ўсім жыхарам Сельгаспасёлка і яго ваколіц. На ёй бавяць час дарослыя і дзеці па выходных і ў будні. Аднак была з горкай і пэўная нязручнасць: як жартуюць мясцовыя, «секунду едзеш уніз, гадзіну ўскарасківаешся наверх». Так, для кагосьці пад’ём па раскатанаму льдзяному покрыву таксама быў элементам гульні і забавы, але для большасці – гэта ўсё ж выглядала сапраўным выпрабаваннем.

Таму калі гаворка зайшла пра добраўпарадкаванне сквера і распрацоўку канцэпта, і пачалі збіраць ідэі і меркаванні мясцовых жыхароў – пад’ёмнік на горку стаў тым самым элементам, з якім пагадзілаь большасць.

Па першапачатковаму плану на горцы павінны быў з’явіцца адзін парэнч. Але пасля перамоваў з жыхарамі на месцы, вырашылі рабіць два, каб было зручней і спрытней узбірацца на горку, не перашкаджаючы тым, хто едзе ўніз.

»У мяне былі думкі проста ўсталяваць адзін слупок і ад яго працягнуць канат. Але якім чынам сёння рэалізавалася ідэя цалкам задавальняе задуманае: усё з натуральных матэрыялаў, гарманічна з прыродай, нікому не замінае», – кажа Руслан, мясцовы жыхар, якому належыць прапанова прыстасовы для пад’ёма.

Такім чынам парэнчы на горцы сталі першым відавочным пераўтварэннем Котаўкі, якое змаглі рэалізаваць сумеснымі намаганнямі мясцовыя, архітэктары з Мінскай урбаністычнай платформы і актывісты.

Хрысціна Чарняўская, Зялёны Партал

Добавить в социальные сети:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Google Buzz

Добавить комментарий

Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.