Кірмаш арганічнай і экалагічнай ежы 22.06 у Мінску

Запрашаем у суботу, 22 чэрвеня 2019

11:00-15:00  у цэнтры Мінска “ПЯСОЧНІЦА”, двор завода Гарызонт, вул. Куйбышава 45

Удзельнічаюць:

арганічныя сертыфікаваныя фермеры

гаспадары, якія працуюць па экалагічных тэхналогіях

У праграме:

  • зеляніна, гародніна, ягады, мёд, крупы, малочныя прадукты і яйкі
  • майстар-класы для дзяцей ад “Эка-Майстэрні”
  • смачныя падарункі ад фермераў (удзельнікі латарэі – усе, хто прыйдзе на кірмаш)
  • бясплатныя інфармацыйныя брашуры
  • кансультацыі, як выбраць якасныя прадукты

Арганізатар – экалагічная ўстанова Агра-Эка-Культура пры падтрымцы Coalition Clean Baltic.

Арганічныя прадукты захоўваюць здароўе чалавека і прыроды.

Сілкуйся лакальна, думай глабальна!

Уваход БЯСПЛАТНЫ!

Добавить в социальные сети:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Facebook