У Мінску праходзяць ператрусы ў актывістаў

Раніцай 26 верасня супрацоўнікі крымінальнага вышуку і людзі ў балаклавах праводзяць шэраг ператрусаў у сацыяльных актывістаў Мінска. Праваабаронцам вядома, што вобшук праходзіць у доме  выканаўчага дырэктара грамадскага аб’яднання “Экадом” Марыны Дубінай, журналісткі-фрылансера Марыны Кастылянчанка, некаторых іншых актывістаў анархісцкага руху.