Семінар «Маніторынгавыя дзеянні на карысць інтарэсаў моладзі» запрашае да ўдзелу

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае прадстаўнікоў/-чак беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў, зацікаўленых у сістэмнай працы на карысць інтарэсаў моладзі, прыняць удзел у другім семінары Акадэміі моладзевай палітыкі «Маніторынгавыя дзеянні на карысць інтарэсаў моладзі».

Падчас семінару «Маніторынгавыя дзеянні на карысць інтарэсаў моладзі» ўдзельнікі/-цы даведаюцца пра метадалогію ацэнкі нацыянальнай палітыкі ў стасунку да моладзі, распрацаваную Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Метадалогія разлічана на тое, каб любы чалавек змог правесці ацэнку самастойна. Па меркаванню арганізатараў, выкарыстанне прапанаванай АНН метадалогіі зможа таксама палепшыць сувязь моладзевых арганізацый з мэтавымі аўдыторыямі. Акрамя таго «РАДА» імкнецца да таго, каб уласная дзейнасць і дзейнасць моладзевых арганізацый (у тым ліку даследчая), абапіралася на дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека. Таму праграма семінара будзе ўключаць тэматычныя блокі па маніторынгавым дзянням на карысць правоў чалавека, з націскам на сацыяльныя правы.

Да ўдзелу ў семінары, які пройдзе 26-27 красавіка на Сарачанскіх азёрах у Гродненскай вобласці, запрашаюцца прадстаўнікі/-чкі недзяржаўных моладзевых арганізацый ці ініцыятыў ва ўзросце ад 18 да 31 году, якія пражываюць у Беларусі і зацікаўленыя ў працы, скіраванай на абарону і прасоўванне інтарэсаў беларускай моладзі.

Перавага пры адборы будзе аддавацца прадстаўнікам/-чкам сяброўскіх арганізацый Беларускага нацыянальнага савета «РАДА». Вітаецца актыўны ўдзел моладзі з рэгіёнаў Беларусі.

Для ўдзелу ў семінары трэба запоўніць анкету і даслаць на адрас info@rada.fm да 16 красавіка. Адабраныя ўдзельнікі атрымаюць больш інфармацыю да 18 красавіка.

Арганізатары аплочваюць трансфер да места правядзення, пражыванне і харчаванне адабраных удзельнікаў. Удзельнікі з рэгіёнаў атрымаюць зварот коштаў квіткоў да Мінска і назад пры наяўнасці квіткоў на руках.

Увага! Ад’езд з Мінска да месца правядзення запланаваны на пятніцу (25 красавіка) а 19.00, вяртанне ў Мінск у нядзелю (27 красавіка) каля 19.00.

Альтэрнатыўная моладзевая платформа

Добавить в социальные сети:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Google Buzz

Добавить комментарий

Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.