Запрашэнне да ўдзелу ў эка-плэнэры 2014

Дарагія мастакі!

Маем гонар запрасіць вас да ўдзелу ў эка-пленэры 2014, які мае намер адбыцца 20-31 ліпеня 2014 года на Пастаўшчыне (на мяжы Мядзельскага і Пастаўскага раенаў).

Трэцці год запар Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, ГА “Экадом” і ўстанова “Агра-Эка-Культура” ладзяць Агра-культурны фестываль (спасылка1, спасылка2), якому папярэднічае Эка-арт-пленэр, што ладзіцца ў адным з самых маляўнічых ды экалагічных куткоў краіны. У летась мастакі наведалі эка-сядзібу на Глыбоччыне, селета арганізатары прапануюць пабываць у самым сэрцы Паазер’я, на лясным хутары ля возера Балдук.

Падчас вызначанага перыяда пленэра арганізатары запланавалі сціплую на дзеі, але багатую на ўражанні праграму – асноўным заняткам, які прапануецца мастаку, стане назіранне прыроды і практыкаванне глубіннай экалогіі. Прыемны адпачынак, знаёмства з альтэрнатыўнай сельскай гаспадаркай і мясцовай гісторыяй, заспакаенне ад хуткага гарадскога рытму, доўгія павольныя шпацыры па маляўнічым наваколлі – неад’емныя складнікі Эка-арт-пленэра.

Яднанне трох кампанентаў – экалагічнай сельская гаспадаркі, гісторыі і мастацтва -плённая пляцоўка для раскрыцця творчага патэнцыяла ўдзельнікаў. Вынікам гэтага ўзаемаўплыва стане мастацкі праект, які будзе рэалізаваны на пляцоўцы Галерэі «Ў» у жніўні гэтага года.

Праезд, пражываннеі харчаванне для мастакоў-удзельнікаў пленэра бясплатныя.

Куратары плэнэра: Сафія Садоўская, Наталля Гарачая

Куратары праекта: Ірына Сухій, Лана Семенас, Валянціна Кісялёва.

Для ўдзелу у пленэры неабходна запоўніць анкету

Заяўку дасылайце цягам тыдня да 15 чэрвеня (info@ygallery.by з пазнакай АКФ), усе заяўкі будуць разгледжаны куратарамі праекта. Выніковы спіс удзельнікаў пленэра будзе аб’яўлены 20 чэрвеня.

Больш шырокую інфармацыю можна атрымаць праз пошту nh@ygallery.by (Наталля Гарачая, каардынатар праекта) альбо па тэлефоне +375 295604909

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Добавить в социальные сети:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Facebook

Добавить комментарий

Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.