Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” ў сувязі з добраахвотным нацыянальным дакладам Беларусі аб дасягненнi Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года

Экадом як сябар Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” падзяляе і падтрымлівае гэтую заяву.

Заява Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” ў сувязі з добраахвотным нацыянальным дакладам Беларусі аб дасягненнi Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і 17 Мэтаў устойлівага развіцця, які пройдзе падчас Палітычнага Форума Высокага Узроўня ў штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку з 10 па 19 ліпеня 2017 года.

Мы, саюз дзевятнаццаці дэмакратычных моладзевых арганізацый Беларусі, створаны з мэтай кансалідацыі беларускіх моладзевых арганізацый грамадзянскай супольнасці дзеля прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду аб’яднанняў, іншых канстытуцыйных правоў, прадстаўленыя кіруючым органам – Саветам “РАДА”, выступаем з наступнай заявай:

“РАДА” выражае глыбокую занепакоенасць працэсам рэалізацыі, ажыццяўлення наступнай дзейнасці і правядзення агляду Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, праведзеныя беларускім урадам, і практыкай выключэння адной з найважнейшых груп – моладзі, незалежных і дэмакратычных моладзевых арганізацый, у прыватнасці, “РАДА” і іншых незалежных і дэмакратычных арганізацый грамадзянскай супольнасці, з наступнай дзейнасці і агляду Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і Добраахвотнага нацыянальнага даклада Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у якасці прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, выступіць з нацыянальнай справаздачай аб працы, выкананай з мэтай дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця падчас Палітычнага Форума Высокага Узроўня ў штаб-кватэры Арганізацый Аб’яднаных Нацый з 10 па 19 ліпеня 2017 года.

Згодна з параграфамі 78 і 79 рэзалюцыі 70/1, пад назвай “Пераўтварэнне нашага свету: Павестка дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года”, дзяржавам-членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый рэкамендуецца ўключаць у працэс нацыянальнага добраахвотнага даклада аб дасягненні Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ўсе зацікаўленыя бакі. У параграфе 79 указана: “Мы рэкамендуем таксама дзяржавам-членам праводзіць рэгулярныя і ўсёабдымныя агляды прагрэсу на нацыянальным і субнацыянальным узроўнях такім чынам, каб кіраўнікамі і ініцыятарамі гэтых аглядаў былі самі краіны. Такія агляды павінны праводзіцца з улікам меркаванняў карэнных народаў, грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектара і іншых зацікаўленых бакоў, згодна з нацыянальнымі ўмовамі, стратэгіямі і прыярытэтамі. Нацыянальныя парламенты, а таксама іншыя ўстановы, могуць падтрымаць гэтыя працэсы”.

Дадаткова, “РАДА” падкрэслівае, што ў параграфе 74 рэзалюцыі 70/1 устаноўлена, што працэсы ажыццяўлення наступнай дзейнасці і правядзення агляду на ўсіх узроўнях будуць адпавядаць шэрагу прынцыпаў, у тым ліку яны будуць “адкрытымі, усёабдымнымі, заснаванымі на шырокім удзеле і празрыстымі для ўсіх людзей і будуць спрыяць прадстаўленню інфармацыі ўсімі адпаведнымі зацікаўленымі бакамі” і што “яны будуць прадугледжваць задавальненне патрэбаў людзей, улічваць гендарныя аспекты, забяспечваць павагу правоў чалавека і пры гэтым будуць скіраванымі ў першую чаргу на забеспячэнне інтарэсаў самых бедных, найбольш уражлівых і найбольш адсталых”. Моладзь прызнаная адным з зацікаўленых бакоў, які павінны быць уключаны ў працэс устойлівага развіцця, праз папярэднія дакументы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у тым ліку Павестку 2030 і рэзалюцыю 66/288, пад назвай “Будучыня, якую мы хочам”.

Далей, “РАДА” прытрымліваецца пазіцыі, што адзіным спосабам эфектыўнай рэалізацыі Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года з’яўляецца ўсталяванне дзяржавай-членам партнёрскіх адносінаў з асноўнымі групамі і ўсімі зацікаўленымі бакамі для таго, каб прадставіць найбольш поўную, інклюзіўную, разнапланавую і дакладную ілюстрацыю працэсу.

Кіруючы орган “РАДА” заклікае прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і інстытутаў актыўна падтрымаць і паспрыяць дадзенай заяве і рэкамендуе беларускім уладам:

  1. Забяспечыць празрыстасць, транспарэнтнасць і інклюзіўнасць Добраахвотнага нацыянальнага даклада Беларусі па працэсу ажыццяўлення наступнай дзейнасці і агляду Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, які павінны базавацца на падыходзе, які прадугледжвае сумесны і добраахвотны ўдзел;
  2. Выкарыстоўваць дзейсныя і празрыстыя механізмы і працэсы ўключэння прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, у тым ліку моладзевых арганізацый, у працэс Добраахвотнага нацыянальнага даклада Беларусі па працэсу ажыццяўлення наступнай дзейнасці і агляду Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года;
  3. Захоўваць, распаўсюджваць і размяшчаць у свабодным доступе на агульнадаступных рэсурсах і платформах дадзеныя і справаздачы па Добраахвотным нацыянальным дакладзе Беларусі па працэсу ажыццяўлення наступнай дзейнасці і агляддзе Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года;
  4. Пазбавіцца ад практыкі фармалізаванага падыхода ў выбары арганізацый грамадзянскай супольнасці, у тым ліку моладзевых арганізацый, дзеля супрацоўніцтва па Добраахвотным нацыянальным дакладзе Беларусі па працэсу ажыццяўлення наступнай дзейнасці і аглядзе Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Крыніца

Добавить в социальные сети:
  • Добавить ВКонтакте заметку об этой странице
  • Мой Мир
  • Facebook
  • Twitter
  • LiveJournal
  • Google Buzz

Добавить комментарий

Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.